Театры

Тэатр імя Янкі Купалы

 

Адрес: ул. Энгельса, 7 Посмотреть на карте, Показать на карте

Телефон: 227 84 54, 227 17 17 (касса)

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – старэйшы прафесійны тэатр Беларусі, які па праву завецца “першай сцэнай рэспублікі”.

Адкрыўся ў верасні 1920 года ў Мінску як Беларускі дзяржаўны тэатр. У ягоным складзе былі тры драматычныя (беларуска, руская і яўрэйская) трупы, а таксама хор, балет і сімфанічны аркестр. Пераважалі спектаклі з ярка выяўленай нацыянальнай тэматыкай, на гістарычныя тэмы, со зваротам да беларускага фальклору. Першы мастацкі кіраўнік – Еўсцігней Міровіч. Паступова фарміруецца і таленавітая акцёрская трупа, у тэатры квітнее рэалістычнае і псіхалагічнае мастацтва. Цягам сцэнічнай гісторыі Купалаўскі тэатр набывае любоў і поспех у гледачоў, шануецца як тэатр акцёрскіх зорак. У сённяшнім рэпертуары тэатра больш за 30 пастановак. Асаблівую ролю адыгрывае нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі: “Паўлінка” Янкі Купалы, “Сымон-музыка” Якуба Коласа, “Пінская шляхта” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – удзельнік міжнароднага тэатральнага руху, заснавальнік і арганізатар Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама”.

Комментарии powered by Disqus